Тэматычны дзень - Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

05.05.2022

З выхаванцамі  старэйшай рознаўзроставай групы - 5 мая былі праведзены наступныя мерапрыемствы: Праслухоўванне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь перад пачаткам заняткаў у старэйшай рознаўзроставай групе. Мэтавая прагулка да будынка  РСУП "Першы Беларускі", ДУА "Людвіноўская сярэдняя школа": знаёмства з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі . Правядзенне ў  старэйшай рознаўзроставай групе заняткаў " Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн». Сумесная праца з выхаванцамі ў кутку "Мая радзіма-Беларусь", кутку нацыянальнай сімволікі. Папаўненне куткоў-збор інфармацыі (кнігі, паштоўкі, ілюстрацыі з сімволікай РБ). Дыдактычная гульня»Знайдзі сцяг і герб Рэспублікі Беларусь". Інфармацыйны матэрыял для бацькоў на сайце ўстановы, у бацькоўскіх чатах і ў бацькоўскіх кутках: "Як знаёміць дзяцей з сімволікай Рэспублікі Беларусь" .