Этнаграфічны пакой

Этнаграфічны пакой "Беларуская хатка"

План работы этнаграфічнага пакоя "Беларуская хатка"

Накірунак: этнаграфія, беларуская народная творчасць.

Мэта:  фарміраванне  зацікаўленасці гісторыяй роднага краю, зацікаўленасці ў набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў, беражлівых адносін да свайго мінулага. 

       Задачы:

       1. Уключыць педагогаў, дзяцей і бацькоў у творчы працэс па стварэнню і папаўненню этнаграфічнага пакоя

       2. Выклікаць у дзяцей пазнавальную цікавасць да гісторыі свайго народа, жаданне пазнаваць новае аб яго мінулым. Выхоўваць пачуццё гонару і павагі да свайго народу, развіваць патрыятычныя пачуцці.

       3. Фарміраваць пачуццё любові да Радзімы на аснове вывучэння беларускіх народных традыцый.

        4. Пазнаёміць дзяцей з бытам людзей у даўніну. А таксама пашырыць і замацаваць ўжо наяўныя ў дзяцей веды пра побыт беларускага народа, аб прадметах, якімі  карысталіся людзі раней.

       5. Прылучаць дзяцей і  іх бацькоў (законных прадстаўнікоў) да свету мастацтва праз этнакультурную сераду музея, развіваць эстэтычны густ, уменне бачыць, шанаваць і берагчы прыгажосць навакольнага свету.

       6. Арыентаваць сем'і выхаванцаў на духоўна - маральнае выхаванне дзяцей. Спрыяць фарміраванню ўяўленняў аб формах традыцыйнага сямейнага ўкладу.

       7. Садзейнічаць выяўленню творчых здольнасцей, праяўленню  ініцыятывы і  педагагічнай адукаванасці педагогаў і бацькоў (законных прадстаўнікоў).

        Накірункі работы пакоя:

        знаёмства з беларускім народным побытам (з вясковай хатай);

        знаёмства са звычаямі і традыцыямі, з народнай творчасцю;

        знаёмства з народнай цацкай (шытая і льнянымі лялькамі, драўлянай цацкай);

       знаёмства з народным адзеннем.     

    

Прыкладны план работы этнаграфічнага пакоя«Беларуская хатка»

Тэма, задачы

Пытанні, якія разглядаюцца

Змест экспазіцыі

Месяц

Знаемства з этнаграфічным пакоем

Пазнаёміць дзяцей з пакоем, выхоўваць культуру  паводзін, развіваць мову, пашыраць  актыўны слоўнік 

Што такое этнаграфічны пакой?

Што захоўваецца ў ім?

Якія бываюць  музеі?

Адкуль рэчы трапляюць  ў музеі?

У якім  музеі  вы бывалі?

Як сябе поводзяць у музеі?

Знаемства з этнаграфічным пакоем установы дашкольнай адукацыі.

Фотаздымкі музеяў Беларусі.

Верасень

Экскурсія “Цікавая хата кутамі - “чырвоны кут””.

Фарміраваць  уяўленні аб сялянскім жыллі, яго частках, даць  уяўленне аб “чырвоным  куце”, яго ролі ў жыцці сялян, выхоўваць павагу да культуры і традыцый свайго народа,  развіваць мову і актыўны слоўнік выхаванцаў.

Якім  бывае жылле?

Якая хата ў вашай бубулі?

З якіх частак складаецца?

Што такое “чырвоны кут”?

Што знаходзіцца ў “чырвоным куце”?

Якія традыцыі звязаны з “чырвоным кутом”?

 

Экспазіцыя “Чырвоны кут”: абраз, ручнік, лампада, малітвенік, стол, абрус, павук, лава, дзяжа, сноп з каласоў.

Кастрычнік

Экскурсія “Хата маей бабулі”

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб побыце  сялян мінулых стагоддзяў; развіваць  мову дзяцей; выхоўваць  павагу  да  працы людзей, беражлівыя  адносіны да рэчаў нашай спадчыны.

Чым карыстаюцца людзі для асвятлення жылля?

Як вы лічыце, чым раней асвятлялі жылле?

Навошта людзям  печ?

Якімі рэчамі карысталіся жанчыны каля печы? У якім  посуду гатавалі? Што яшчэ патрэбна гастадыні  для працы?

Для чаго маслабойка? Карыта? Ступа?

Экспазіцыя “Бабін кут”: загнет, лямпа, лучына, чэрань, вілкі, чапяла, качарга, мятла, гарлач, гаршчок, гляк, бойка, адстаўнік, патэльня, збан, слоік, міска, чыгун, самавар, кадушка, ступа, палонік, лыжка, качалка, таўкач, сіта, паланкі (маленькія начоўкі), лапата, жалязка, насілка, хадунок

Лістапад

Экскурсія “Рабочыя рукі  не ведаюць суму”

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб цяжкай  сялянскай працы; развіваць  мову дзяцей; выхоўваць  павагу  да  працы людзей, да культуры і традыцый свайго народа, беражлівыя  адносіны да рэчаў нашай спадчыны.

 

Як пачынаўся дзень селяніна?

Якія прылады былі  патрэбны для працы па  гаспадарцы?

Як называлі  чалавека, які рабіў рэчы з дрэва?

Якім было жылле раней?

Ці легка было селяніну будаваць жылле?

Ці  дзялілася праца  на мужчынскую і  жаночую?

Чым  займаліся дзеці?

Экспазіцыя “Працоўнае месца гаспадара”: карамысла, граблі, лапата, вілы, цэп, торба, завойка, кадушка, пуга, піла, вугольнік, страхоўка, малаток, гэбель

Снежань

Экскурсія “Вячоркі”

Фарміраваць  уяўленні аб побыце сялян мінулых стагоддзяў,  пра ткацтва, вышыўку, вязанне, развіваць мову, актыўны слоўнік, выхоўваць цікавасць  да народнай творчасці, традыцыі свайго народа.

Чым  займаўся селянін з надыходам вечара, ў зімовыя доўгія вечары?

Як атрымліваюць тканіну? Што для яе патрэбна?

Што такое кудзеля? Якія прылады патрэбны каб  атрымаць нітку? Тканіну?

Хто такая ткачыха?

Разглядванне вытканых рэчаў, чым  яны упрагожаны. Што такое  вышыўка? Знаемства са  спосабамі  вышыўкі.

 

Экспазіцыя “Традыцыйныя рамёствы Беларусі”: кудзеля,  часалка, прасніца, верацяно, пачынак, забалаць, калаўрот, пража, фота кроснаў, чаўнок, посцілка, ручнік, пояс, хаднік, сурвэтка, фіранкі, кашуля, фота беларускага арнаменту, нажная механічная машынка “орша”.

 

 

 

Студзень

Экскурсія “Бабулін куфар”

Фарміраваць уяўленні дзяцей аб старадаўніх рэчах упрыгожання сялянкай хаты, рэчах вопраткі нашых продкаў, развіваць актыўны  беларускамоўны слоўнік выхаванцаў, выхоўваць цікавасць да  гісторыі свайго народа,  культурных традыцый народа

Чым  упрыгожана сяляская хата?

З чаго гэта зроблена?

У чым  захоўвалі нашы бабулі свае рэчы, адзенне?

Што знаходзіцца ў куфары? Разглядванне ручнікоў, сурвэтак, навалачак, накідак, падзораў, абрусаў. У чым іх адметнасць? Для чаго людзі вышывалі узоры на  рэчах?

Што такое  пасаг?

Як вы лічыце, ці падобна адзенне нашых продкаў на  наша адзенне?

Разглядванне жакету, кашулі, фартуха, хусткі, шаліноўкі, капялюша, вушанкі, валенкаў.

Экспазіцыя “Мэбля, бабулін куфар”: куфэрак, шафа, ложак, стол, лава, калыска, выцінанка, абрус, карункі, фіранкі, падзор, навалачка, ходнік, накідка, ручнік, жакет, кашуля, фартух, хустка, шаліноўка, капялюш, валенкі, вушанка, вышываная карціна, фотаздымкі  людзей у сялянкім  летнім і  зімнім адзенні

 

Люты

Экскурсія “Цацка маей бабулі”  Фарміраваць уяўленне дзяцей аб гісторыі  ўзнікнення цацкі, яе прызначэнні  ў жыцці селяніна, пазнаеміць з матэрыяламі з якімі рабіліся цацкі, выхоўваць цікавасць і павагу  да традыцый свайго народа, стараннасць,  развіваць мову выхаванцаў, акуратнасць, дробную маторыку рук.

Як вы лічыце, ці былі  раней цацкі, лялькі?

Для чаго рабілі лялькі зберагальнікі?

Разглядванне ляляк: пелянашка, адарунак на  падарунак, куватка, траўніца, зернавушка,  падарожніца, вялікдзень, марцінічка.

З чаго зроблены лялькі?

Давайце і  мы на  пачатку вясны паспрабуем  зрабіць марцінічкі.

Экспазіцыя “Абярэгі  і цацка для малечы”: пелянашка, адарунак на  падарунак, куватка, траўніца, зернавушка,  падарожніца, вялікдзень, марцінічка, божае  вока, каляда, вяснянка, птушка  Радасць, сонечны конь, пакосніца, жніца, калядная каза, званочак, дзесяціручка, шчаслівіца, качалка, саламяная лялька, драўляная цацка, свістулька, трашчоткі

Сакавік

Экскурсія “Беларускі ручнік”              Фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях і відах                                             ручнікоў, пашыраць уяўленні аб беларускім  арнаменце, спосабах яго стварэння, выхоўваць цікавасць    да народнай творчасці, развіваць  слоўнік дзяцей                                                    

Навошта людзям  ручнік?

Якія бываюць ручнікі? 

Чым адрозніваюцца штодзенныя і дэкаратыўна-абрадавыя ручнікі?

Што такое арнамент?

У чым адметнасць беларускага арнаменту?

Якія вы  ведаеце сімвалы беларускага арнаменту?

Разглядванне сімвалаў беларускага арнаменту.

Экспазіцыя “Беларускі  ручнік”: трапкач, вышытыя ручнікі-уціральнікі тканыя, ручнікі для абраза вышытыя

Красавік

Абагульняючы занятак “Падарожжа па часе”.

Фарміраваць уяўленні пра гісторыю ўзнікнення прадметаў экспазіцый, аб спосабах дзеяння з імі, замацоўваць уяўленні аб побыце сялян у даўніну, выхоўваць  цікавасць да гісторыі  сваей краіны, павагу да працы людей, культурныя традыцыі свайго народа.

Чаму наш этнаграфічны пакой называецца “Беларуская хатка”?

З якіх частак ен складаецца?

Якія рэчы вам больш за ўсе падабаюцца?

З якімі відамі  рамяства вы пазнаеміліся падчас экскурсій ў наш этнаграфічны пакой “Беларуская хатка”?

Як неабходна адносіцца да рэчаў?

Памяшканне этнаграфічнага пакоя, фотаздымкі з відамі беларускіх раместваў.

Май

 

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі./ М-ва адукацыі Рэсп.Беларусь,  - Мінск, НІА,  2019

 

 

свернуть

Аб этнаграфічным пакоі "Беларуская хатка"

Аб этнаграфічным пакоі "Беларуская хатка"

          Месцазнаходжання, ўмовы: этнаграфічнага пакоя займае памяшканне на 1 паверсе, правае крыло будынка.

           Аснова пакоя -  экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту.

       Адраснасць: этнаграфічны пакой прызначаны для выхаванцаў і бацькоў выхаванцаў, дзе праводзіцца заняткі па адукацыйных вобласцях з дзецьмі дашкольнага ўзросту, з выкарыстаннем экспанатаў музея.         

         У фондзе этнаграфічнага пакоя знаходзіцца   некалькі экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў - гэта натуральны прадукт, якім карысталіся сяляне, некаторыя экспанаты – адноўленыя прадметы па апісанню з літаратурных крыніц.

          Этнаграфічны пакой ва ўстанове дашкольнай адукацыі- гэта месца, дзе дзіця пагружаецца ў цудоўны і дзіўны для яго свет. Тут ён упершыню пачынае спасцігаць мову мастацтва, далучацца да прыгажосці, дабра, каштоўнасцяў, якія перайшлі нам у спадчыну, дазволіць на пачатковых этапах далучыць дзяцей да музейнай культуры, сфарміраваць цікавасць да музея, засвоіць правілы паводзін у музеі. Перад педагогамі і бацькамі стаіць задача арыентаваць дзіця на эстэтычнае ўспрыманне навакольнага свету.

          Праца ў пакоі будуецца на агульнапрынятых прынцыпах працы:

        Нагляднасць - калекцыя экспазіцый змяшчае разнастайны наглядны і практычны матэрыял  Усё гэта дазваляе падвесці дзяцей да глыбокага разумення сэнсу фальклорных твораў, а таксама самабытнасці народных промыслаў, сувязі народнай творчасці ў яго розных праявах з бытам, традыцыямі, навакольнай прыродай.

         Інтэрактыўнасць: у пакоі беларускага побыту адноўлена ўтульная абстаноўка вясковай хаты.

 

свернуть