Кансультацыі музычнага кіраўніка

Парады тым, хто хоча навучыцца спяваць

Каждый человек, родившись, получает от матушки-природы драгоценный и великий дар — особого качества музыкальный инструмент — голос.

Слушая песню, малыш сам начинает подпевать, старательно подражая выразительным интонациям голоса взрослого. Чем младше ребенок, тем более легким должен быть песенный репертуар.

Помните, что объем детского голоса невелик. Голосовые связки у малышей тонкие и хрупкие. Поэтому весь голосовой аппарат ребенка требует очень осторожного и бережного отношения.

При обучении пению всегда идите от простого к более сложному. Словно постепенно поднимаетесь по лесенке к вершинам исполнительского мастерства.

Итак, при подборе песенного репертуара учитывайте следующее.

1. Содержание песен должно отражать круг интересов ребенка.

2. Просмотрите текст, прочитайте его выразительно вслух и найдите сложные для понимания слова, словосочетания, фразы (их обязательно в дальнейшем нужно объяснить ребенку).

3. В мелодии песни найдите сложные по ритмическому рисунку такты. Посмотрите одновременно, не будет ли затруднений в пропевании самой мелодии (сложность может вызвать скачкообразный характер мелодической линии).

4. Обратите внимание на протяженность музыкальных фраз. Помните, темп дыхания у детей более частый в сравнении с дыханием взрослого. Фразы детских песен должны быть короткими, чтобы ребенку не приходилось разрывать их в процессе пения для нового вдоха.

5. Объем звуков мелодии песни не должен превышать возможностей певческого диапазона голоса ребенка. У детей 3—4 лет — это всего 4—5 звуков, у детей 6—7-летнего возраста он расширяется до октавы (8 звуков).

В пределах возрастного диапазона голос ребенка звучит естественно, ненапряженно, без перегрузки.

Мелодию лучше начинать разучивать без текста, на какой-нибудь слог, например «ля» (в таком случае все внимание ребенка будет сосредоточено на звуковысотной линии).

Подвижные песни сначала необходимо пропевать в замедленном темпе, чтобы ребенок успевал хорошо, правильно проговаривать все слова, особенно трудные для произношения.

Чтобы ребенок наглядно понял, куда движется мелодия и куда направить голос, пользуйтесь жестом (рука следует вверх и вниз, скачком или плавно, в зависимости от движения мелодии). Чтобы звук во время пения имел красивую окраску, следите за губами ребенка. Они всегда должны иметь округлую форму. Этому помогает и хорошо открывающийся рот.

Дышать нужно спокойно, не поднимая плеч и не делая шумных вдохов перед каждой новой фразой песни. Сохранять воздух в легких желательно до окончания фразы, экономно его расходуя. Научиться этому можно, поиграв, например, со свечой (дуйте на пламя свечи как можно дольше, наблюдая, как оно при этом отклоняется в сторону) или с белыми пушинками-парашютиками знакомого всем одуванчика.

Перед пением голос должен быть «разогрет». Для этого используются небольшие, на трех-пяти звуках, распевки. Правильное положение корпуса ребенка во время пения помогает исполнению песни. Сидеть нужно прямо, без напряжения, расправив плечики, руки спокойно положить на колени ближе к корпусу, голову вниз опускать не следует. Если песня исполняется стоя, то спина при этом также должна быть прямой, руки желательно спокойно опустить вдоль туловища. При таком положении корпуса вся дыхательная система, весь голосовой аппарат гармонично настроены на процесс пения.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть

Беларускія народныя святы. Лета

Купалле

Купалье

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть

Беларускія народныя святы. Восень

Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва.Суправаджалася народнымі абрадамі, танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета. Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей. У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

Пакровы.Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

 

Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть

Беларускія народныя святы. Зіма

Каляды

(к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Грамніцы, альбо Стрэчанне

(к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

Сырны тыдзень, або Масленка

(за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть

Беларускія народныя святы. Вясна

Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

гуканне вясны сад№111

Саракі.

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Камаедзіца.

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

камаедзіца сад№111

Дабравешчанне, або Звеставанне

(к. 25 сакавіка, п.  красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

дабравешчанне сад№111

Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:

Не я б’ю, вярба -б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

вербніцасад№111

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускагаабрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

вялікдзень сад№111

Наўскі Вялікдзень.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык. Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

Юр'я.

Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть

Музычнае выхаванне дзяцей ва ўмовах сям'і

Музыка занимает важное место в развитии личности ребенка и является той прочной нитью, которая связывает ребенка с миром взрослых и вместе с тем позволяет ощутить себя как личность. Музыка, очень хорошо, побуждает ребенка к творчеству, активизируя его воображение, фантазию. Простейшие творческие проявления ребенка в доступной для него музыкальной деятельности являются залогом его будущего успеха в последующей жизни.
От того, насколько комфортна окружающая ребенка среда, будет во многом зависеть его собственное поведение по отношению к сверстникам, и окружающим его, взрослым. И если ребенок будет воспитываться в атмосфере душевной теплоты, понимания, эмоционального комфорта, то у него не будут возникать негативные проявления, чувство отторжения, ощущение собственной неполноценности и ненужности. Задача родителей – содействовать музыкально-творческому развитию ребенка, поддерживая стремление к игре, попытки к самостоятельным действиям и стимулируя их; развивать у детей интерес к музыке, желание участвовать в исполнении незатейливых песен, танцев, игр.

Музыкальные занятия в домашних условиях.
Правильно организованные музыкальные занятия могут сыграть большую роль в создании особой, дружеской, доверительной и творческой атмосферы в семье, что несомненно значимо для ребенка с проблемами в развитии. Это важно и для укрепления семейных отношений.
Каждая семья должна позаботиться о наличии хотя бы скромной фонотеки с записью музыки для детей. Это должна быть музыка, ценная в художественном отношении, воспитывающая у детей нравственно-эстетические чувства, способствующая первоначальному формированию основ музыкального вкуса и доступная для восприятия ребенка. В основном это классическая музыка, предназначенная для слушания, музыка для движений, детские песни, сказки с музыкальным сопровождением. 
Основной совет, который можно дать родителям:  побольше слушать с детьми хорошую музыку, сделав это правилом, семейной традицией, но нужно обратить внимание на то, какую музыку слушаете вы и ваши дети.

Возбуждающая, громкая музыка, выражающая агрессивный настрой, лишает человека состояния уравновешенности, спокойствия, побуждает к разрушительным действиям. Особенно противопоказана такая музыка гипервозбудимым, расторможенным детям со слабым контролем, т. к. она усиливает проявление отрицательных свойств в поведении ребенка.
Спокойная музыка, вызывающая ощущения радости, покоя, любви, способна гармонизовать эмоциональное состояние как большого, так и маленького слушателя, а также развивать концентрацию внимания. 
Играя дома с детьми, мы советуем, широко использовать песенки-упражнения для развития мелкой моторики у детей. Забавные тексты песенок являются подсказкой для предлагаемых движений, а веселая и красивая музыка создаст нужное настроение, поможет ритмичному и выразительному исполнению.

Предлагаемые песенки-игры способствуют развитию внимания, памяти и мышления детей.

«МАЛЕНЬКАЯ МЫШКА»

Маленькая мышка.  - Бегут пальцами обеих рук по столу и коленям.

По городу бежит, 
Глядит ко всем в 
окошки, Сложив пальцы рук круглымокошечком, заглядывают в него.
И пальчиком грозит
Грозят пальчиком.

 «А кто не лег в кроватку? Руки прижаты ладонями друг к другу.

 Лежат на тыльной стороне одной из рук на столе (коленях)
А кто не хочет спать? 
Переворачивают руки на другой  «бок».
Такого непослушного Щекочут пальцами то одну, то 

я буду щекотать!»  другую ладошку.   

«РИСОВАНИЕ»

Дети выполняют движения в соответствии с текстом. Можно рисовать на столе, коленях, полу, животе…

Мы кружок нарисовали,
Наши пальчики устали,
Мы руками потрясем,
Рисовать опять начнем.
Мы черту нарисовали…..
Мы волну нарисовали….
Точки мы нарисовали…..

Такие игры могут быть использованы для совместного отдыха детей и взрослых.

Подготовил: музыкальный руководитель  О.И.Юркевич

свернуть